Спадчына: Кобрынская прадзільна ткацкая фабрыка «Ручайка» ААТ
Аўторак, 13 Май 2025 14:57
2025 г. — 45 гадоў з часу заснавання Адкрытага акцыянернага таварыства «Ручайка» ў г. Кобрыне (1980), буйнога прадпрыемства па вытворчасці тканін тэхнічнага і бытавога прызначэння
Адкрытае акцыянернае таварыства «Ручайка» пачынала сваю дзейнасць як Кобрынская прадзільна-ткацкая фабрыка.Заснаваная ў 1980 г. прадзільна-ткацкая фабрыка забяспечвала Савецкі Саюз прадзівам, тэхнічнымі і дэкаратыўнымі тканінамі, з'яўлялася горадаўтваральным прадпрыемствам з колькасцю працуючых звыш трох тысяч.Фабрыка была адным з нешматлікіх прадпрыемстваў, арыентаваных на вытворчасць пражы з сумесі натуральных і хімічных валокнаў і тканін бытавога і тэхнічнага прызначэння.